Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Май 2019 13:42

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заваявала срэбра студэнцкай баскетбольнай лігі

basketbolТурнір адбыўся 27 і 28 мая ў Мінску і праходзіў у праграме Рэспубліканскай універсіяды-2019.

Удзельнікамі фінальнага тура сталі каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, ГрДУ імя Янкі Купалы і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Дарэчы, за права змагацца ў фінале спаборнічалі ўсе ўніверсітэты краіны.

Па выніках спаборніцтваў каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала другой, а лідэр каманды Аляксандр Семянюк заваяваў званне самага выніковага баскетбаліста лігі. Золата турніру ў БДУІР.

Галоўны трэнер ГрДУ імя Янкі Купалы, дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Віталь Маклакоў адзначае:

- У нашай камандзе шмат дэбютантаў. Хлопцы стараліся і змагаліся ў кожным моманце. Нам атрымоўвалася трымацца ў гульні на працягу двух з паловай чвэрцяў, у першую чаргу, за кошт індывідуальнага майстэрства нашых лідэраў. БДУІР жа, насупраць, дзейнічаў вельмі камандна і зладжана, бо ў іх калектыве на працягу ўжо некалькіх гадоў сабраны вопытныя і згуляныя паміж сабой выканаўцы. Сёння мы другія. Віншую супернікаў з чэмпіёнствам!

У сваю чаргу цэнтравы купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Семянюк распавёў, што ён заўсёды рады згуляць за родны ўніверсітэт і дапамагчы камандзе:

- Думаю, нам удалося паказаць годны баскетбол і пазмагацца з супернікам.

Па матэрыялах Беларускай федэрацыі баскетбола