Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 29 Май 2019 11:30

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Радзік Куліеў - бронзавы прызёр 25-га Міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе на Кубак Балат Турлыханава

radikСпаборніцтвы прайшлі 25-26 мая ў Алматы.

ГрДУ імя Янкі Купалы на турніры прадставілі студэнты факультэта фізічнай культуры Аляксандр Грабовік, Павел Лях і Радзік Куліеў, які заваяваў бронзу ў вагавай катэгорыі 87 кг.

Па выніках спаборніцтваў купалаўцы ўвайшлі ў склад зборнай Беларусі па грэка-рымскай барацьбе і будуць прадстаўляць краіну на II Еўрапейскіх гульнях.

Трэнер спартсменаў - прафесар кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Вячаслаў Максімовіч.

У тэму:

Турнір адносіцца да серыі «А», уваходзіць у афіцыйны каляндар Аб'яднанага свету барацьбы. Традыцыйна ў ім прымаюць удзел вядучыя барацьбіты Казахстана, а таксама пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў з сусветных барацьбітаўскіх дзяржаў. Кубак прысвечаны памяці Заслужанага трэнера Казахскай ССР Балат Турлыханава, першага настаўніка сяміразовага чэмпіёна СССР, чэмпіёна Азіі, Еўропы і свету, двухразовага прызёра Алімпійскіх гульняў Даулет Турлыханава. Балат-ага доўгія гады працаваў у аддаленых раёнах Усходне-Казахстанскай вобласці і з'яўляецца адным з заснавальнікаў спартыўнай барацьбы ў гэтым рэгіёне.

Упершыню турнір прайшоў у Семеі ў 1994 годзе і ўсе наступныя гады нязменна праводзіўся ў гэтым горадзе. У 2017-м Кубак Б. Турлыханава ўпершыню адбыўся ў Алматы, дзе апошнія гады свайго жыцця працаваў Балат-ага. Тады спаборніцтвы прайшлі на «Халык Арэне».

 

kuliev

Бронзовый призер чемпионата Радик Кулиев с тренером Вячеславом Максимовичем