Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 29 Май 2019 08:47

Стратэгіі барацьбы са злачыннасцю ва ўмовах глабалізацыі інфармацыйнага грамадства абмеркавалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

videoconfМіжнародная студэнцкая інтэрнэт-канферэнцыя з прымяненнем сістэмы відэаканферэнцсувязі адбылася ў ГрДУ імя Янкі Купалы 23 мая.

У канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (Рэспубліка Беларусь), Валгаградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыі), Універсітэта «Туран» (Рэспубліка Казахстан) і Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўнутраных спраў (Украіна).

Адкрылі сустрэчу дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава і загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыма Ключко, якія пажадалі ўдзельнікам канферэнцыі прадуктыўнага абмену вопытам і паспяховай працы.

У рамках канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі пытанні, звязаныя з асноўнымі напрамкамі ўдасканалення сродкаў і спосабаў барацьбы са злачыннасцю ў сучасным свеце.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра крымінальнага працэсу, крымінальнага права і крыміналістыкі.