Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 27 Май 2019 16:31

Лісты салдату, «Рукатворная кніга» і больш за 300 малюнкаў на тэму Вялікай Айчыннай Вайны: у ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла акцыя «Жывем! Помнім! Ганарымся!»

14074 3Праект прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго арганізатарамі выступілі Праўленне Ленінскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" горада Гродна, факультэт эканомікі і кіравання і ПА ГА «Беларускі саюз жанчын» ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

Акцыя «Жывем! Помнім! Ганарымся!» аб'яднала школьнікаў і студэнтаў, педагогаў школ і выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, валанцёраў, неабыякавых жыхароў горада Гродна і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У рамках праекта адбылося два творчых конкурсы, у якіх школьнікі Ленінскага раёна горада Гродна і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы раскрылі сваё разуменне Вялікай Айчыннай вайны.Гэта конкурс эсэ «Ліст салдату», арганізаваны сумесна з кіраваннем Ленінскай гарадской арганізацыі БСЖ і конкурс малюнкаў «Жывем! Помнім! Ганарымся!».

Праект «Жывем! Помнім! Ганарымся!» прайшоў у рамках маштабнай Рэспубліканскай акцыі, якую праводзіў «Беларускі саюз жанчын» пад назвай «Жаночы твар Перамогі!». Яго вынікі падвялі 23 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Гасцямі ўрачыстага мерапрыемства сталі прадстаўнікі Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна, прадстаўнікі ГА «Беларускі саюз жанчын» і ГА «Беларускі саюз афіцэраў», а таксама ветэраны Вялікай Айчыннай вайны: кавалер ордэна Чырвонай зоркі, ордэна Айчыннай вайны другой ступені Валянціна Пятроўна Баранава, Надзея Ульянаўна Петрыга, якая падчас вайны ўдзельнічала ў падпольным і партызанскім руху, і вязень канцэнтрацыйнага лагера Зінаіда Нікіфараўна Сідарэнка.

- Наша галоўная задача як педагогаў, як прадстаўнікоў «Беларускага саюза жанчын», - патрыятычнае выхаванне моладзі, пачынаючы з дашкольнага ўзросту, праз сувязь пакаленняў, праз тыя лепшыя традыцыі, якія сёння сфарміраваны ў нашай краіне, - адзначыла адзін з арганізатараў праекту «Жывем! Помнім! Ганарымся!», старшыня ПА ГА «Беларускі саюз жанчын» ГрДУ імя Янкі Купалы, дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая.

За духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне, арганізацыю і правядзенне патрыятычных акцый Марына Карпіцкая на ўрачыстым мерапрыемстве была ўзнагароджана юбілейным медалём «100 гадоў узброеным сілам Рэспублікі Беларусь». Узнагароду ўручыў старшыня Гродзенскага абласнога ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Міхаіл Жураўкоў.

На выніковым урачыстым мерапрыемстве акцыі «Жывем! Помнім! Ганарымся!» былі абвешчаны пераможцы творчых конкурсаў. Яны былі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі і дыпломамі ГА «Беларускі саюз жанчын». Арганізатары праекту паведамілі, што ўсе лепшыя працы будуць аформлены ў альбом пад назвай «Рукотворная кніга: Жывем! Помнім! Ганарымся!», якую падораць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны 3 ліпеня.