Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 23 Май 2019 16:46

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы

14010 7Узнагароджанне прызёраў і пераможцаў конкурсу адбылося ў купалаўскім універсітэце сёння, 23 мая.

Удзельнікамі конкурсу сталі факультэты, інтэрнаты студэнцкага гарадка, каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы і Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Варта адзначыць, што конкурс праходзіў у два этапы - завочны і вочны. У рамках першага адбылася экспертыза конкурснай камісіі матэрыялаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце. Падчас вочнага этапа быў праведзены аналіз вынікаў маніторынгу структурных падраздзяленняў універсітэта з мэтай ацэнкі арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы.

Так, па выніках конкурсу дыпломам I ступені за перамогу ў намінацыі «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце» узнагароджаны педагагічны факультэт. Дыпломам II ступені адзначаны факультэт эканомікі і кіравання, дыплом III ступені ў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

У намінацыі «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў каледжы» лепшым стаў Ваўкавыскі каледж Гродзенскі дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. За лепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў інтэрнаце дыпломам адзначана інтэрнат №4 студэнцкага гарадка.

Дыпломамі ўдзельнікаў былі адзначаны юрыдычны факультэт, фізіка-тэхнічны факультэт, а таксама Лідскі каледж і Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Як распавялі арганізатары, конкурс накіраваны на павышэнне эфектыўнасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўніверсітэце, вывучэнне і абагульненне станоўчага вопыту работы па развіцці асабістай і прафесійнай культуры асобы навучэнцаў.