Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 23 Май 2019 09:18

Міжнародны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты 2019» запрашае на чэрвеньскія сеткавыя актыўнасці

kupalaУ чэрвені ў рамках Міжнароднага дыстанцыйнага адукацыйнага марафона «Купалаўскія праекты 2019» у ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе апрабацыя сеткавых праектаў.

 

Міжнародны дыстанцыйны трэнінг «Летняя сесія. Чэрвень» накіраваны на правядзенне грамадска-прафесійнай экспертызы сеткавых праектаў, створаных удзельнікамі марафону, павышэнне ІКТ-кампетэнтнасці педагогаў і засваенне сучасных міжпрадметных тэхналогій, у тым ліку дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій. Рэгістрацыя ўдзельнікаў даступная па спасылцы  з 20 па 31 мая 2019 года.

У спісе створаных у рамках марафону сеткавых праектаў - праекты «Крушэнне ілюзій», аўтар - дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання ГрДУ імя Янкі Купалы Ніна Макарава і праект дацэнта эканамічнага факультэта БДУ Людмілы Вараб'ёвай «Кошт зайцу - 2 грошы, ды бегчы - 100 рублёў».

Падвядзенне вынікаў трэнінгу пройдзе 1 ліпеня 2019 года.

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі, метадысты, бібліятэкары, педагогі дадатковай адукацыі, выкладчыкі, студэнты навучальных устаноў краін СНД. Усе ўдзельнікі атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Больш падрабязна аб адукацыйным марафоне можна даведацца   тут.