Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 21 Май 2019 08:57

Студэнты з 12 краін свету чыталі ў ГрДУ імя Янкі Купалы вершы пра каханне

chtetsiМіжнародны конкурс чытальнікаў «Каханне выратуе свет» прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы 20 мая.

 

Купалаўскі ўніверсітэт аб'яднаў на конкурсе - свяце талерантнасці, спакою, любові і паэзіі - замежных студэнтаў іх 12 краін свету: Азербайджана, Індыі, Ірака, Конга, Нігерыі, Польшчы,  Туркменістана і іншых краін. Упершыню дыстанцыйна удзельнікамі літаратурнага спаборніцтва сталі студэнты з Чанчуньская педагагічнага ўніверсітэта Кітая.

Адкрыла мерапрыемства рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Яна павітала ўсіх удзельнікаў конкурсу і адзначыла:

- Вершы - гэта тое, што аб'ядноўвае людзей, а любоў з'яўляецца самым галоўным пачуццём у жыцці. Мова сённяшняга мерапрыемства - руская, але ўсе людзі смяюцца на адной мове, плачуць на адной мове, адчуваюць боль на адной мове і любяць на адной мове.

Ірына Фёдараўна пажадала ўдзельнікам конкурсу крэатыву, натхнення, цікавых сустрэч, а таксама каб гэты конкурс стаў яшчэ адной прыступкай на шляху да дасягненняў, спазнання рускай мовы і Беларусі, дзе як на перакрыжаванні злучыліся шматлікія культуры і народы. Пасля чаго прачытала кранальны верш Эльдара Разанава «Каханне гатова ўсё дараваць».

Вершы пра каханне падчас конкурсу прачыталі 37 удзельнікаў, якія вучацца ў ГрДУ імя Янкі Купалы, ГрДМУ, ГГАУ, а таксама Гданьскім універсітэце (Польшча) і Чанчуньскім педагагічным універсітэце Кітая. Журы ацэньвалі іх артыстычнасць і правільнасць эмацыйна-сэнсавай трактоўкі, дакладнасць прайгравання і правільнасць рытмікі, інтанацыі і вымаўлення гукаў, культуру мовы, арыгінальнасць і тэхніку.

Па выніках конкурсу першае месца падзялілі Джазар Алкаліс з вершам Р. Каляднага «Усё пачынаецца з кахання» (ГрДУ імя Янкі Купалы, ФДП), Яцэк Адам Плаза з вершам У. Высоцкага «Люблю цябе цяпер» (Гданьскі ўніверсітэт, 1 курс), Джан Ці Ханьюе з вершам В. Тушнова «Не зракаюцца, кахаючы» (Чанчуньскі педагагічны ўніверсітэт, 2 курс) і Шах Джаш Камлеш з вершам Э. Асадава «Што такое шчасце?» (ГрДМУ, 3 курс).

На другім месцы - Экакой Конія Джонатан (ГГАУ, ФДП), Данаторова Язджахан Ашыраўна (ГГАУ, ФДП), Эджыке Майкл Эмер (ГрДМУ, 3 курс), Ораджэкве Уче Ліліян (ГрДМУ, 3 курс).

Трэцяе месца дасталася Хаджамырадаву Кадыру  (ГрДУ імя Янкі Купалы, ФДП), Кезіі Хенры Евангеліна (ГрДУ імя Янкі Купалы, ФДП), Баланда Матады Бланшард-джоб (ГГАУ, ФДП), Эмойон-Ірэдыя обех Нэнгі (ГрДМУ, 3 курс), Панда Ішані Самір (ГрДМУ, 3 курс), Ахмеду Шабіну Махамеду Шахіду (ГрДМУ, 3 курс).

Акрамя таго, студэнты Чанчуньскага педагагічнага ўніверсітэта з Кітая, якія прымалі ўдзел у конкурсе дыстанцыйна, сталі пераможцамі ў некаторых намінацыях. Так, дыплом «За эмацыйнасць чытання» атрымала Чжахан Лі Ханьюе, дыплом «За арыгінальнасць і пераканаўчасць» - Ван Юйхан, «За вобразнасць прачытання» - Чжан Сяомін, «За шчырасць» - Ян Чэнь. Дыплом  сімпатый гледачоў дастаўся Яцэка Адаму Плаза.

Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі, пераможцы - каштоўнымі прызамі.