Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 21 Май 2019 08:57

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку пераможцаў і прызёраў II міжнароднага конкурсу-фестывалю вакальнай і інструментальнай музыкі Fern Flower International

13936 4Інструментальны ансамбль «Boys-Band» стаў лепшым у намінацыі «Інструментальная музыка, ансамблі». Студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Вераніка Аніська ўзнагароджана дыпломам лаўрэата II ступені ў намінацыі «Акадэмічны вакал».

 

Пераможцы конкурсу, які прайшоў 18-19 мая ў Мінску, былі названыя ў намінацыях «Вакальная творчасць, салісты» (эстрадны, акадэмічны, народны, джазавы вакал), «Вакальная творчасць, малыя формы і ансамблі», «Харавая творчасць», «Інструментальная творчасць, салісты», «Інструментальнае творчасць, малыя формы і ансамблі», «Інструментальнае творчасць, аркестры».

Па выніках фестывалю інструментальны ансамбль «Boys-Band» у складзе студэнтаў факультэта мастацтваў і дызайну Паўла Вадэйка, Канстанціна Зарэцкага, Валерыя Шэўчыкі, Юрыя Рышкеля сталі пераможцамі ў намінацыі «Інструментальная музыка, ансамблі» і ўзнагароджаны дыпломамі лаўрэата I ступені. Педагог рабят - Таццяна Фралова.

Студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Вераніка Аніська ўзнагароджана дыпломам лаўрэата II ступені ў намінацыі «Акадэмічны вакал», педагог - Ангеліна Белановіч.

Конкурс арганізаваны Мінскай Міжнароднай Школай QSI International School of Minsk і Арт-майстэрні «Талісман поспеху» МГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў». Сярод мэтаў конкурсу - папулярызацыя дзіцяча-юнацкай і маладзёжнай музычнай творчасці, пашырэнне культурных і сяброўскіх сувязяў паміж калектывамі і выканаўцамі з розных краін свету.