Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 17 Май 2019 15:56

Майстар-класы і турыстычны рыштунак ў падарунак: прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі Гальшанскую сярэднюю школу

photo 2019 05 16 21 28 01Візіт рэктара Ірыны Кітурка, студэнтаў і выкладчыкаў у Гальшанскую сярэднюю школу адбыўся сёння, 16 мая.

У межах сустрэчы студэнты і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы расказалі навучэнцам аб адукацыйным і навуковым патэнцыяле ўніверсітэта, прэзентавалі спецыяльнасці і правялі турыстычныя майстар-класы. Таксама прадстаўнікі ўніверсітэта па даручэнні Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі перадалі школе тры чатырохмясцовыя палаткі і дванаццаць спальных мяшкоў. Яшчэ ў сакавіку падчас рабочай паездкі Міністра ў Ашмянскі раён Ігар Карпенка, даведаўшыся, што ў Гальшанскай школе актыўна развіваецца турыстычны рух, паабяцаў перадаць школе турысцкі рыштунак.

Удзельнікаў сустрэчы павітала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

У вашай школе мы адчулі любоў да радзімы, убачылі, як вы шануеце родную мову і гісторыю. Нагодай да нашага візіту паслужыў прыезд Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі ў Гальшаны. Па яго даручэнню сёння ГрДУ імя Янкі Купалы прыехаў да вас у госці.

Яна падкрэсліла, што праз месяц у Беларусі ўпершыню стартуе значная для краіны спартыўная падзея - II Еўрапейскія гульні, а спорту і здароваму ладу жыцця ў Беларусі заўсёды надаецца вялікая ўвага.

Ірына Фёдараўна таксама адзначыла, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы падтрымліваецца здаровы лад жыцця, а таксама развіваецца спорт высокіх дасягненняў. Сярод выпускнікоў і студэнтаў - майстры спорту міжнароднага ўзроўню, пераможцы сусветных спаборніцтваў, алімпійскія чэмпіёны:

– Кожны студэнт-купалавец мае вялікія спартыўныя магчымасці. Мы падтрымліваем спартсменаў на ўсіх факультэтах і праводзім шмат мерапрыемстваў, прысвечаных здароваму ладу жыцця.

Звяртаючыся да старшакласнікаў, рэктар адзначыла:

– Сёння я шчыра кажу, што ГрДУ – адзін з лепшых універсітэтаў краіны. Мы сябе называем агульным словам – купалаўцы, якім аб’ядноўваем студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў, выпускнікоў. Мы – сям’я. Спадзяюся, што ў будучым універсітэт стане сям’ёй і для вас. Поспехаў вам і ўсяго самага найлепшага!

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы падрыхтавалі для дзяцей насычаную праграму. Прайшлі майстар-класы па пераадоленні тэхнічнага этапу пешаходнага турызму «Навясная пераправа» і пераадоленні дыстанцыі фігурнага кіравання тэхнікі велатурызму.

Варта адзначыць, што сёння ў ГрДУ імя Янкі Купалы распрацаваны электронныя падручнікі па асноўных відах спорту, якія ўваходзяць у школьную праграму. У рамках майстар-класаў таксама адбылася дэманстрацыя электроннага падручніка па турызме. Купалаўцы, сярод якіх прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў па пешаходным турызме, прадэманстравалі ўдзельнікам мерапрыемства відэаматэрыялы электроннага сродку навучання «Спартыўна-аздараўленчы турызм», якія выкарыстоўваюцца для навучання асобным элементам тэхнікі пешаходнага турызму. Пасля чаго навучэнцы змаглі выканаць вывучаныя тэхнічныя прыёмы.

Пад кіраўніцтвам студэнтаў рабяты асвоілі тэхніку звязвання турысцкіх вузлоў, а таксама пераадолелі тэхнічны этап пешаходнага турызму «Навясная пераправа» і дыстанцыю фігурнага кіравання, якая ўключае ў сябе фігуры «васьмёрка», «вароты», «перанос прадметаў», «змейка».

Студэнткі факультэта фізічнай культуры - кандыдаты і майстры спорту па спартыўнай гімнастыцы - выступілі з гімнастычны нумарам «Аэробіка - гэта жыццё». Загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Уладзімір Ляўшук прэзентаваў кнігу пра патэнцыял этна-турызму на памежжы «Этнакультурныя і прыродныя турыстычныя рэсурсы Гродзеншчыны І Сувальшчызны: энцыклапедычны даведнік».

Пра гісторыю Гальшанскай школы, дарэчы, адной з лепшых у Ашмянскім раёне, дасягненнях вучняў у вучобе, спорце і творчасці распавялі вучні. Рабяты любяць спорт, прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця. Ва ўстанове адукацыі функцыянуюць спартыўныя секцыі, а сярод выпускнікоў - майстры спорту міжнароднага класа і навучэнцы вучылішча алімпійскага рэзерву. Таксама для гасцей была арганізавана экскурсія ў школьны музей, дзе ўсё даведаліся пра гісторыю Гальшан, і ў Гальшанскі замак.