Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Май 2019 10:30

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у I Адукацыйным Форуме «Міжнародная валанцёрская каманда 75-годдзя Перамогі»

13883 2Форум аб'яднаў добраахвотнікаў з 45 краін свету.

У ліку краін-удзельніц - ЗША, Перу, Аўстралія, Германія, Іспанія і іншыя. Беларусь на Адукацыйным форуме прадставілі 9 чалавек. Ад ГрДУ імя Янкі Купалы ўдзел у мерапрыемстве прынялі сацыяльны педагог упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Валянціна Есіна і студэнтка філалагічнага факультэта Вольга Русілка.

У рамках форумы прадстаўнікі ўніверсітэта прайшлі адукацыйную праграму «Валанцёры Перамогі» па падрыхтоўцы валанцёрскага суправаджэння ключавых мерапрыемстваў святкавання 75-й гадавіны Перамогі ў сваіх краінах і прынялі ўдзел у арганізацыі правядзення Параду Перамогі ў г. Тула.

Таксама ў рамках форуму адбыліся грамадска-патрыятычная акцыя «Дзякуй за вернасць, нашчадкі» у Дзяржаўным Крамлёўскім Палацы, праектная сесія «Развіццё Міжнароднай каманды валанцёраў». Для ўдзельнікаў былі арганізаваны нетворкінгі з арганізатарамі, квэст «Перазагрузка», адукацыйная праграма па арганізацыі валанцёрскага суправаджэння Параду Перамогі. Акрамя таго хлопцы наведалі матывацыйныя трэнінгі «Астравок», «Псіхалагічныя асаблівасці на масавых мерапрыемствах» і «Алгарытм дзеянняў у надзвычайных сітуацыях».

Варта адзначыць, што лепшыя замежныя валанцёры дадуць старт праекту для аказання дапамогі ў арганізацыі ключавых падзей 75-годдзя Перамогі «Міжнародная каманда валанцёраў 75-годдзя Перамогі» ў сваёй краіне. Яны будуць праводзіць міжнародныя акцыі ў фармаце дзён адзіных дзеянняў, а таксама дапамагаць ветэранам і добраўпарадкоўваць памятныя мясціны.

Для ўсіх удзельнікаў былі арганізаваны экскурсіі ў «Музей зброі» і на Ясную паляну ў Туле, а таксама ў Дзяржаўны Крамлёўскі Палац у Маскве.

 

У тэму:

Усерасійскі грамадскі рух «Валанцёры Перамогі» аб'ядноўвае звыш 200 000 добраахвотнікаў па ўсёй Расіі. Рабяты займаюцца захаваннем гістарычнай памяці аб Другой сусветнай вайне. У рамках падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі, рух стварае Міжнародную валанцёрскую каманду. Мэта руху - аб'яднанне валанцёраў розных краін свету для аказання дапамогі ключавых юбілейных падзей.