Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 15 Май 2019 11:08

Выстава, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праходзіць у Музеі гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы

13823 3Наведаць экспазіцыю можна да 4 ліпеня.

У дзень адкрыцця выставы, якая адбылася 10 мая, прайшла сустрэча з кандыдатам педагагічных навук, дацэнтам кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Нінай Макаравай і яе сям'ёй. У ходзе сустрэчы Ніна Пятроўна падзялілася ўспамінамі пра бацьку, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, выкладчыка Гродзенскага педагагічнага інстытута, Пятра Макарава. Студэнты другога курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі пачулі пра ўсе нягоды вайны, якія ляглі на плечы маладога афіцэра і яго таварышаў па службе.

Сваімі ўспамінамі пра бацьку падзяліліся браты Ніны Макаравай Пётр Пятровіч і Анатоль Пятровіч. Таксама на сустрэчы прысутнічалі і ўнук Макараў Андрэй, і праўнук Даніла. Ніна Пятроўна прадэманстравала фотаматэрыялы з сямейнага архіва Макарава і баявыя ўзнагароды бацькі, якія былі перададзеныя на пастаяннае захоўванне Музею гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы.

На выставе таксама прадстаўлены сапраўдныя дакументы, лісты з фронту, фотаздымкі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, выпускніка 1953 г. Гродзенскага педагагічнага інстытута, Аляксея Гончанка, фотаматэрыялы Герояў Савецкага Саюза, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Лебедзева І.Д., Ялкіна І.С., Яроменка І.А., Ляшчынскага А.Б., і Антонава А.І. і іншыя экспанаты пастаяннай экспазіцыі музея.

Варта адзначыць, што ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць акцыя  «Купалаўцы памятаюць», прыняць удзел у якой можа кожны жадаючы.