Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 14 Май 2019 10:56

Зборная каманда ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы заняла першае месца ў чэмпіянаце па стральбе са штатнай зброі

13807 92Спаборніцтвы праходзілі ў Гродне сярод ваенных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.

Па выніках чэмпіянату зборная каманда ваеннага факультэта заняла 1 месца. Акрамя таго, пераможцы былі вызначаны і ў асабістым першынстве. Так, 1 месца ў практыкаванні АК-3 заняў курсавы афіцэр батальёна курсантаў старэйшы лейтэнант Арцём Някрасаў, 2 месца ў практычнай стральбе з пісталета Макарава ў начальніка службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння капітана Артура Ігнатовіча, на 3 месцы ў практычнай стральбе з аўтамата Калашнікава начальнік курса батальёна курсантаў маёр Дзмітрый Карпук.

Варта адзначыць, што прадстаўнік Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь перадаў кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых электронны стралковы трэнажорны комплекс «SKATT».