Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 11 Май 2019 12:50

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Шчэрбач - "Каралева вясна-2019"

photo 2019 04 26 22 38 20Фінал XXVIII Рэспубліканскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна - 2019" прайшоў 26 красавіка ў Мінску.

 

Тытул "Першай віцэ-Каралевы Вясны" атрымала студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Лізавета Абрамкіна. "Другая віцэ-Каралева Вясна" - студэнтка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Паліна Кашалевіч. За тытул "Каралева Вясна Беларусі" ў творчых і інтэлектуальных спаборніцтвах змагаліся трынаццаць самых таленавітых і спартыўных прадстаўніц устаноў вышэйшай адукацыі. Пераможцы конкурсу, якія занялі 1-е і 2-е месцы, прадставяць Беларусь у міжнародным фінале конкурсу ў Стаўрапалі, дзе ў гэтым годзе абяруць "Каралеву студэнцтва" краін ШАС і БРІКС.

Нацыянальны фінал папулярнага студэнцкага праекта ўяўляе сабой тэатралізаванае шоу, якое складаецца з розных конкурсных заданняў, у часе якіх дзяўчаты праяўляюць інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, дэманструюць сцэнічную культуру, грацыю і артыстычнае майстэрства, веданне этыкету, пачуццё гумару і ўменне мець зносіны з аўдыторыяй. Галоўная задача праекта - выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, прапаганда студэнцкай творчасці. Ідэйным натхняльнікам і арганізатарам XXVIII Рэспубліканскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна - 2019" з'яўляецца БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Нацыянальнай школы прыгажосці. Генеральны партнёр праекта - кампанія ТАА "Жилстройкомплект".

Па матэрыялах БелТА