Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Май 2019 12:11

Чарговае пасяджэнне агульнаўніверсітэцкага студэнцкага дыскусійнага клуба "Новае пакаленне" адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

У рамках святкавання 16 мая Міжнароднага дня сям'і члены студэнцкага дыскусійнага клуба "Новае пакаленне" абмяркуюць тэму "Каштоўнасць сям'і ў сучасным грамадстве".

Пасяджэнне пройдзе на базе ўніверсітэцкага інтэрната па адрасе: БЛК, 3, чытальная зала.

Пачатак пасяджэння ў 18:15.

Запрашаюцца пастаянныя ўдзельнікі клуба, замежныя студэнты і ўсе жадаючыя.