Надрукаваць гэтую старонку
Субота, 11 Май 2019 08:46

«Дарогамі Перамогі» адправіліся студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы

photo 2019 05 13 09 09 45

На працягу двух дзён, з 10 па 11 мая, купалаўцы ў рамках грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Дарогамі Перамогі - вызваленне Гродзенскай вобласці» наведаюць пяць гарадоў Гродзенскай вобласці, дзе раскажуць аб вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сёння, 10 мая, студэнты-купалаўцы пабывалі ў Астраўцы - першым вызваленым райцэнтры Гродзенскай вобласці ў 1944 годзе, дзе для школьнікаў Гімназіі № 1 паказалі літаратурна-мастацкую пастаноўку «Дарогамі перамогі». У гэты ж дзень выступілі ў Ашмянскім прафесійным аграрна-тэхнічным каледжы, Навагрудскім дзяржаўным аграрным каледжы. 11 мая яны наведаюць Лідскі і Ваўкавыскі каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы.

Завершыцца акцыя 11 мая ў 20.00 ускладаннем кветак у парку імя Жылібера да помніка воінам вызваліцелям і на беразе ракі Нёман на месцы фарсіравання ракі савецкімі салдатамі.

Арганізатары акцыі - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы пры садзейнічанні Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі і ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.