Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 10 Май 2019 09:08

Кіраўніцтва, супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прымаюць удзел у святкаванні Дня Перамогі ў Гродне (ВЯЛІКАЯ ФОТАСПРАВАЗДАЧА)

 

993

Галоўныя ўрачыстыя мерапрыемствы ў Гродне праходзяць адразу на некалькіх пляцоўках у цэнтры горада: на плошчы Леніна, у парку Жылібера, плошчы Тызенгаўза і плошчы Савецкай.

 

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалося урачыстым мітынгам у цэнтры горада.

На плошчы Леніна сабраліся сотні гродзенцаў: прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэранскіх арганізацый, БРСМ, навучэнцы кадэцкіх класаў, гараджане. Галоўнымі героямі свята былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч, кіраўнікі ваенных і сілавых структур, прадстаўнікі абласной і гарадской улады, ветэранскіх арганізацый.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка загінулым воінам у парку імя Жылібера. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У гонар свята ўрачыстым строем прайшлі войскі Заходняга аператыўнага камандавання. Каля плошчы Леніна разгорнута выстава ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі.

Па матэрыялах www.grodnonews.by