Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 03 Май 2019 15:31

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае на міжнародны фестываль славянскіх баявых мастацтваў

korpusАдкрыты ўніверсітэцкі турнір пройдзе ў Гродне з 4 па 6 мая.

Удзельнікамі турніру будуць прадстаўнікі з Беларусі, Расіі і Украіны і блізкага замежжа, прадстаўнікі Узброеных Сіл і МУС Рэспублікі Беларусь.

У рамках фестывалю 5 мая адбудзецца Кубак Рэспублікі Беларусь па вайсковым рукапашным баі памяці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў і турнір па нажавым баі. Пачатак у 9.00 у зале барацьбы па адрасе: вул. Урублеўскага 1а. Турнір па гістарычным фехтаванні пачнецца ў 12.00 у аграсядзібе «Гарадзенскі маёнтак "Каробчыцы"».

Працягнецца турнір 6 мая ў аграсядзібе «Гарадзенскі маёнтак "Каробчыцы"», дзе адбудзецца фестываль славянскіх баявых мастацтваў. У рамках фестывалю пройдуць конная казацкая джыгітоўка, фланкіроўка, камандныя спаборніцтвы "сценка-на-сценку" і па перацягванні ліны, а таксама паказальныя выступленні клубаў. Акрамя таго, у гэты дзень адбудзецца турнір лучнікаў і турнір па гістарычным фехтаванні. Падчас фестывалю будуць працаваць выстава майстроў народнай творчасці, клуб калекцыянераў, гульнявая пляцоўка і атракцыёны.

Пераможцаў назавуць у намінацыях «Лепшая дэманстрацыя тэхнікі рукапашнага бою», «Лепшая дэманстрацыя прыкладных аспектаў бою», «Лепшы фальклорны нумар», «Лепшая дэманстрацыя нацыянальных відаў баявых мастацтваў», «Артыстызм, праяўлены пры правядзенні паказальных выступленняў», «Самая арыгінальная тэхніка рукапашнага бою».

Арганізатарамі турніру выступаюць ГрДУ імя Янкі Купалы, Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Партнёры турніру - Гродзенскі абласны камітэт ГА «БРСМ», Гродзенская абласная арганізацыя ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці», Гродзенская абласная арганізацыя ГА «Беларускі саюз афіцэраў», Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў. Фестываль накіраваны на фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, і нацыянальнай самасвядомасці моладзі.