Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 02 Май 2019 08:53

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку лаўрэатаў XXXIX Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў і навучэнцаў

13644 1Канферэнцыя прайшла з 23 па 25 красавіка ў Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі і была прысвечана 55-годдзю ўніверсітэта.

У рамках навуковага форуму маладыя навукоўцы з Беларусі, Казахстана і Украіны абмеркавалі інавацыйны патэнцыял моладзі ў сучасным свеце.

Праца канферэнцыі пачалася з пленарнага пасяджэння, у рамках якога была абмеркавана тэма павышэння канкурэнтаздольнасці арганізацыі за кошт прымянення методык развіцця творчага патэнцыялу, разгледжаны пытанні сучасных тэндэнцый кіравання персаналам ў Расіі і інтэрнэт-гандлю ў развіцці лічбавай эканомікі.

Працягнулася канферэнцыя ў фармаце секцыйных пасяджэнняў. ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі студэнткі юрыдычнага факультэта. Па выніках навуковай сустрэчы дыпломам другой ступені ўзнагароджаны Марыя Бедратдзінава, Ларыса Клімісевіч і Анастасія Ломаць. Дыплома трэцяй ступені ўдастоены Ганна Маркевіч, Аляксандра Сідарчук і Аліна Сланчэўская. Дзяўчыны прадставілі свае даклады ў секцыі «Актуальныя палітыка-прававыя праблемы сучаснасці».