Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 29 Красавік 2019 14:22

2 мая ў ГрДУ імя Янкі Купалы стартуе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне

13574 1Зарэгістравацца можна будзе да 1 чэрвеня. Пункты рэгістрацыі адкрыюцца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы па вул. Кастрычніцкая, 5, на базе Лідскага і Ваўкавыскага каледжаў.

Для рэгістрацыі абітурыентам неабходна з'явіцца ў пункт рэгістрацыі на ЦТ з дакументам, які сведчыць асобу (пашпарт), прайсці папярэднюю рэгістрацыю і атрымаць асабісты рахунак для здзяйснення плацяжу з апісаннем працэдуры аплаты. Зрабіць аплату ў ААТ «АСБ Беларусбанк» праз сістэму «Разлік» (АРІП), прад'явіўшы атрыманы асабісты рахунак. Аплата ў памеры 0,1 базавай велічыні за адзін навучальны прадмет, завяршыць рэгістрацыю, вярнуўшыся ў пункт і атрымаць пропуск на тэсціраванне.

У выпадку немагчымасці прыбыцця ў пункт рэгістрацыі з паважных прычынаў дакументы могуць падаць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў або прадстаўнікі, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці.

Калі абітурыент паспрабуе зарэгістравацца для праходжання ЦТ больш чым па чатырох вучэбных прадметах уступных выпрабаванняў, ён будзе дапушчаны да ўдзелу толькі па чатырох першых вучэбных прадметах (згодна з графікам правядзення ЦТ), на якія зарэгістраваўся.

Больш падрабязна з графікам правядзення цэнтралізаванага тэсціравання можна азнаёміцца па спасылцы.

 

13574 2