Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 25 Красавік 2019 15:35

Лепшага прамоўцу выбралі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

ciceronijАдборачны тур XIX Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній-2019" адбыўся ў ГрДУ імя Янкі Купалы 23 красавіка.

У гэтым годзе ўдзельнікамі конкурсу, які прайшоў у тры этапы, сталі 24 студэнта. У рамках першага - «Параду выступоўцаў» - канкурсанты прадстаўлялі свой рытарычны дэвіз. Падчас «Выканальніцкага конкурсу» купалаўцы на працягу 3 хвілін разважалі аб II Еўрапейскіх гульнях і здаровым ладзе жыцця моладзі. Па выніках двух этапаў былі вызначаны 10 лепшых канкурсантаў, якія прынялі ўдзел у дэбатах па прапанаваных тэмах. Канкурсанты, якія прадстаўлялі далёкае замежжа, выступалі з расповедам пра сваю краіну, пра яе традыцыі і звычаі.

Варта адзначыць, што конкурс накіраваны на павышэнне ўзроўню камунікатыўнай культуры студэнцкай моладзі. Студэнты асвойваюць мастацтва пераканання, вучацца прафесійна адстойваць свае погляды ў дыскусіях.

Па выніках усіх конкурсных спаборніцтваў дыпломам I ступені ўзнагароджаны студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Аляксандра Радковіч і прадстаўнік факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Хенры Кезія Евангеліна з Індыі. Дыплом II ступені атрымалі студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Дар'я Маскальцава, студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Раман Гушчын і студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Таганава Лачын з Туркменістана. Дыпломамі III ступені адзначаны студэнтка 1 курса факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання Сняжана Клімашэвіч, студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Іван Наготка і студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Бердзіева Гурлух з Туркменістана.

Акрамя таго, пераможцы былі названыя і ў асобных намінацыях.

За шчырасць выканання дыпломам узнагароджана студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Батырава Айлар, дыпломам «За артыстызм і эмацыйнасць выступу» адзначана студэнтка юрыдычнага факультэта Бажэна Ярэміч. Самы эмацыйны выступ аказаўся ў студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму з Кітая Вэй Ванчэн, а найбольш арыгінальна падаць матэрыял змог студэнт юрыдычнага факультэта Яўген Міхайлаў. Дыпломам «За дыялагічнасць выступу» адзначаны студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аляксандр Касцевіч, выканальніцкае майстэрства найбольш ярка прадэманстраваў студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Юрый Фядкевіч, а ў намінацыі «За аналітычнасць выказвання» лепшым стаў студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Павел Артамонаў.

Канкурсанты адборачнага тура былі адзначаны дыпломамі і ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.

Варта адзначыць, што пераможцы прадставяць ГрДУ імя Янкі Купалы на XIХ Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства «Цыцэроній-2019», які пройдзе 23-24 мая 2019 года ў г. Мінску ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць упраўленне выхаваўчай працы з моладдзю, філалагічны факультэт, кафедра рускай філалогіі пры садзейнічанні прафсаюзнага камітэта студэнтаў, камітэта першаснай арганізацыі з правамі раённага камітэта Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды».