Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 25 Красавік 2019 10:37

Студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы ўручаны пасведчанні аб прызначэнні стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

fondУзнагароджанне студэнтаў-стыпендыятаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбылося 24 красавіка.

Пасведчанні аб прызначэнні стыпендыі былі ўручаны студэнткам 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Сняжане Галавач і Наталлі Макарэвіч, студэнтцы 3 курса юрыдычнага факультэта Яне Красцінай, студэнтцы 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Паліне Платавай і студэнтцы педагагічнага факультэта Дар'і Швабовіч.

У адпаведнасці з Рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў грашовыя прэміі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду прысуджаны 12 пераможцам міжнародных алімпіяд, яшчэ васьмі пераможцам міжнародных алімпіяд будзе аказана матэрыяльная дапамога. Грашовымі прэміямі таксама заахвоцяць 665 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.