Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Красавік 2019 10:46

Штогадовы фестываль дзіцячай кнігі пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

korpusУ гэтым годзе фестываль пройдзе 25 красавіка ў фармаце літаратурнага КВЗ пад дэвізам «Вецер пераменаў: дзіцячая літаратура ўчора і сёння».

 

Удзельнікамі літаратурнага КВЗ стануць студэнты філалагічнага і педагагічнага факультэтаў купалаўскага ўніверсітэта і навучэнцы Гродзенскага гуманітарнага каледжа і сярэдняй школы № 38.

У праграме КВЗ запланаваны конкурс тэатральных інсцэніровак, відэарэкламны конкурс «Топавая пяцёрка», літаратурная дуэль капітанаў, літаратурны кракадзіл і інш. У ходзе мерапрыемства пройдзе дабрачынная акцыя «Падары Кнігу Адвагі для анкахворых дзяцей».

Гасцей фестывалю таксама запросяць на кніжную выставу «Дзіцячыя кнігі-юбіляры» і тэматычную выставу дзіцячых малюнкаў «Творчыя майстэрні з Рысаветкіным». Акрамя таго, кожны жадаючы зможа зрабіць фота на памяць ля святочнай фотазоны.

Мерапрыемства адбудзецца ў актавай зале філалагічнага факультэта па адрасе г. Гродна, вул. Леніна, 32. Пачатак - у 13.00.

Фестываль праводзіцца пры фінансавай падтрымцы фонду «Рускі свет». Мэта фестывалю - развіццё і падтрымка цікавасці да кнігі і чытання, папулярызацыя якаснай дзіцячай літаратуры, фарміраванне чытацкага густу, забеспячэнне пераемнасці сувязі паміж універсітэтам і школай.