Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 23 Красавік 2019 15:08

IX Рэспубліканская навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя студэнтаў, навучэнцаў, маладых даследчыкаў «Альтернант-2019» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Мерапрыемства будзе праходзіць з 22 па 24 красавіка 2019 года.

Удзельнікі канферэнцыі нададуць асаблівую ўвагу актуальным пытанням педагогікі і сацыяльнай работы, дашкольнай адукацыі, выхаваўчаму патэнцыялу адукацыйнага працэсу. Будуць абмеркаваны аспекты карэкцыйна-развіццёвай педагогікі, праблемы методыкі выкладання лінгвістычных і прыродазнаўчых дысцыплін, практыка-арыентаваны падыход у сістэме вышэйшай адукацыі, а таксама пераемнасць вышэйшай і сярэдняй адукацыі.

Арганізатарам канферэнцыі выступае кафедра прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па адрасе: г. Гродна, вул. Захарава, 32, каб. 4 ці па тэлефоне: 8 (152) 75-49-06, 8 (152) 75-49-04.