Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 22 Красавік 2019 08:41

Больш за 5 тысяч купалаўцаў ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку (БУДЗЕ ДАПОЎНЕНА)

photo 2019 04 20 15 59 101Рэспубліканскі суботнік, які прайшоў 20 красавіка, аб'яднаў супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта.

Падчас суботніка купалаўцы добраўпарадкоўвалі тэрыторыю Алеі выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы па вуліцы Дубко, наводзілі парадак побач з Курганам Славы, на базе адпачынку «Пагараны», чысцілі ад смецця схіл ракі Юрысдзіка, прыбралі тэрыторыі, замацаваныя за навучальнымі карпусамі ўніверсітэта і інтэрнатамі, працавалі на працоўных месцах.

Заробленыя на Рэспубліканскім суботніку грошы будуць накіраваны на падрыхтоўку да летняга сезона дзіцячых аздараўленчых лагераў, рамонт, рэстаўрацыю і рэканструкцыю гісторыка-культурных аб'ектаў і воінскіх пахаванняў.

Варта адзначыць, што месячнік па навядзенні парадку ў ГрДУ імя Янкі Купалы стартаваў у пачатку красавіка і будзе праходзіць на працягу месяца.

 

 

{youtube}https://www.youtube.com/watch?v=NJMGqdfK958{/youtube}