Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 18 Красавік 2019 15:44

Захаваем гісторыю разам: студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін

IMG 9313Больш за 100 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Універсітэт за чысты горад», якая была прымеркавана да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін.

У рамках акцыі купалаўцы правялі ўборку тэрыторыі важнай культурна-гістарычнай каштоўнасці Беларусі - Фарта №1 Гродзенскай умацаванай пазіцыі ва ўрочышчы Пышкі. Арганізатары мерапрыемства - прафкам студэнтаў і ПА / РК ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы.

Перш чым рабяты пачалі ўборку тэрыторыі Фарта, перад імі выступіў прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы Сяргей Піваварчык, які распавёў пра гісторыю Гродзенскай умацаванай пазіцыі, яе прызначэнні і ролі падчас Першай сусветнай вайны.

Падобныя акцыі па акультурванні і захаванню культурна-гістарычных каштоўнасцяў студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праводзяць цэлы год. Форт №1 - гэта не адзіны аб'ект, над якім шэфствуюць купалаўцы. У іх ліку ваенныя пахаванні на могілках па вул. Белуша і ў Аульсе, тэрыторыя Мемарыяльнага комплексу Курган Славы, шэраг мемарыяльных дошак.

Акрамя таго, у рамках акцыі «Універсітэт за чысты горад», якая праводзіцца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы шмат гадоў, і ўжо стала традыцыйнай, студэнты займаюцца уборкай тэрыторый лесапаркавых зон урочышча Пышкі і 4-ай гарадской клінічнай бальніцы, прыбярэжнай зоны ракі Ласасянка, тэрыторыі Рэспубліканскага ландшафтнага запаведніка «Азёры». Валанцёрскі атрад студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы «Універсітэт за чысты горад» неаднаразова займаў прызавыя месцы ў Рэспубліканскім конкурсе «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак».

Даведка

Рашэнне аб будаўніцтве Фартоў Гродзенскай умацаванай пазіцыі было прынята ў 1887 годзе. Пасля гэтага на працягу некалькіх гадоў на тэрыторыі горада Гродна ўзвялі 7 падобных абарончых збудаванняў. Яны абаранялі горад ад нападаў ворагаў у перыяд Першай сусветнай вайны. Унікальнасць Фартоў Гродзенскай умацаванай пазіцыі заключаецца ў тым, што яны ўзводзіліся толькі з зямлі і драўляных умацаванняў, без выкарыстання бетону.

На сённяшні дзень у Гродне з 7 захаваліся толькі 2 Фарты. Падобных гістарычных каштоўнасцяў у Беларусі больш няма, а на тэрыторыі Еўропы некалькі абарончых збудаванняў такога тыпу ёсць толькі ва Украіне.