Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 18 Красавік 2019 09:12

Рэсертыфікацыйны аўдыт сістэмы менеджменту якасці прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы

audit 2Група экспертаў-аўдытараў Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 16 і 17 красавіка.

 

Кіраўнік групы Валянцін Клімовіч і эксперт-аўдытар Дзмітрый Кугейка правялі перыядычную ацэнку сертыфікаванай сістэмы менеджменту якасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння Рэспублікі Беларусь.

У ходзе аўдыту эксперты сустрэліся з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі ўніверсітэта, а таксама наведалі структурныя падраздзялення. Сярод іх - вучэбна-метадычнае ўпраўленне, аддзел менеджменту якасці, факультэт эканомікі і кіравання, кафедра машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў, фізіка-тэхнічны факультэт, кафедра біяхіміі, аддзел падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, кафедра філасофіі, аддзел аховы працы.

Па выніках аўдыту на заключнай нарадзе кіраўнік групы экспертаў-аўдытараў Валянцін Клімовіч падзякаваў усім за сумесную працу. Ён адзначыў пастаянны рост і развіццё сістэмы менеджменту якасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, зацікаўленасць, прафесіяналізм і кампетэнтнасць яго кіраўніцтва і супрацоўнікаў. У сваю чаргу рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка падзякавала экспертам-аўдытарам і супрацоўнікам універсітэта за паспяховае плённае супрацоўніцтва.

Варта адзначыць, што ў 2010 годзе сістэма менеджменту якасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы была сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням нацыянальнага стандарту СТБ ISO 9001-2009 ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і міжнароднага стандарту DIN EN ISO 9001: 2008 у Нямецкай сістэме акрэдытацыі DAkkS.