Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 17 Красавік 2019 09:21

Інфармацыйна-тэхналагічная кампанія «АйЦі-партнёр» стала рэзідэнтам Навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ імя Янкі Купалы

residentПадпісанне дамовы з новым рэзідэнтам адбылося 16 красавіка ў Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы.

На сустрэчы прысутнічалі прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі, дырэктар Навукова-тэхналагічнага парку Аляксандр Васілевіч і дырэктар ІТ ТАА «АйЦі-партнёр» Віталь Лазарэвіч.

Па словах дырэктара кампаніі «АйЦі-партнёр» Віталя Лазарэвіча, сёння арганізацыя займаецца распрацоўкай IT-праектаў, продажам праграмнага забеспячэння, пастаўкай і абслугоўваннем IT-абсталявання. У бліжэйшых планах - распрацаваць інавацыйны праграмны прадукт у галіне дапоўненай рэальнасці: «Мы спадзяемся, што разам з універсітэтам сфарміруем каманду, якая створыць дэма-версію нашага прадукту. Мы лічым, што Навукова-тэхналагічны парк ГрДУ імя Янкі Купалы валодае неабходным рэсурсам для рэалізацыі гэтай задачы і стане той пляцоўкай, якая дапаможа нам эфектыўна развівацца і канкураваць на рынку праграмнага забеспячэння», - адзначыў Віталь Лазарэвіч.

Нагадаем, што тэхнапарк ГрДУ імя Янкі Купалы створаны ў ліпені 2017 года на базе Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр «Технолаб», зацверджанага Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы. Адно з галоўных напрамкаў работы тэхнапарка - усебаковае садзейнічанне інавацыйнаму прадпрымальніцтву, стварэнне неабходных умоў для развіцця інавацыйных прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама прасоўванне інавацыйных прадуктаў на беларускім і замежным рынках.

Кампаніі-рэзідэнты тэхнапарку атрымліваюць шэраг выгадных бонусаў, якія спрыяюць іх эфектыўнай дзейнасці. «Становячыся рэзідэнтам тэхнапарку, прадпрыемства або юрыдычная асоба атрымлівае льготы па арэндзе працоўнай прасторы і памяшканняў тэхнапарку, магчымасць доступу да ўнікальнага высокатэхналагічнага навукова-даследчага і вытворчага абсталявання, магчымасць узаемадзеяння з навукоўцамі ўніверсітэта, а таксама льготы ў падаткаабкладанні», - падкрэсліў прарэктар па навуковай рабоце Юрый Раманоўскі.