Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 16 Красавік 2019 15:49

«Дзеці, увага!»: ГрДУ імя Янкі Купалы і Дзяржаўтаінспекцыя рэалізуюць сумесны праект па навучанні правілах дарожнага руху

gaiСтудэнты юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы наведваюць дзіцячыя сады і праводзяць навучальныя заняткі з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту па правілах дарожнага руху.

Акцыя «Дзеці, увага!» - гэта сумесны праект ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама і юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Студэнты і выкладчыкі распрацавалі эксклюзіўныя праграмы тэатралізаваных выступленняў, з дапамогай якіх у даступнай форме распавядаюць дзецям у дзіцячых садках аб правілах дарожнага руху.

Праект стартаваў 15 красавіка і будзе доўжыцца да 26 красавіка. Студэнты праводзяць інтэрактыўныя гульні, распавядаюць малышам, як правільна пераходзіць дарогу, што нельга рабіць на праезнай частцы, дзе можна ісці, а дзе - не. Дарэчы, рабяты змогуць паўтараць усё, што даведаліся, - кожны дзіцячы сад атрымае набор дарожных знакаў.

У рамках акцыі студэнты плануюць наведаць больш за 40 дашкольных устаноў, размешчаных у Ленінскім раёне г. Гродна.