Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 16 Красавік 2019 14:31

Студэнты факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку пераможцаў Чэмпіянату Гродзенскай вобласці па турысцка-прыкладным шматбор'і ў тэхніцы веласіпеднага турызму

13350 6Спаборніцтвы прайшлі 12-14 красавіка на Аўгустоўскім канале. Купалаўцы выступалі ў складзе зборнай каманды горада Гродна.

 

Чэмпіянат праходзіў у выглядзе трохбор'я на трох дыстанцыях: паласа перашкод, доўгая дыстанцыя і велатрыял.

У склад каманды пераможцаў увайшлі студэнтка 4 курса факультэта фізічнай Анастасія Кудзеля, студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Андрэй Самойла, студэнты 2 курса факультэта фізічнай культуры Юрый Палтарак, Арцём Заяц і студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Ілля Сухарукаў, а таксама студэнт Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Павел Талочка.