Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 16 Красавік 2019 14:19

Расійскі пісьменнік, публіцыст, блогер, распрацоўшчык камп'ютарных гульняў Дзмітрый Пучкоў сустрэнецца са студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы

puchkovМерапрыемства пройдзе 18 красавіка ў фармаце адкрытага дыялогу.

Удзельнікам сустрэчы прапануюць абмеркаваць тэму «Як злавіць хайп, але не стаць хэйтарам».

Дзмітрый Пучкоў - расійскі пісьменнік, публіцыст, перакладчык, блогер, распрацоўшчык камп'ютарных гульняў. Творчы шлях пачаў ў 1997 годзе як аўтар нататак пра камп'ютарныя гульні, працаваў у профільных часопісах «Навігатар гульнявога свету» і «Краіна Гульняў». Паралельна займаўся перакладамі замежнага кіно. Неафіцыйна пераклаў каля 80 поўнаметражных фільмаў. Сярод афіцыйных перакладаў - «Хронікі Рыддзіка», «Рок-н-рольшчык», «Крывавы чацвер», першы і другі сезоны серыяла «Паўднёвы парк». У 2009 годзе ўвайшоў у спіс самых знакамітых людзей Пецярбурга ў намінацыі «Медыя» па версіі часопіса «Собака.ru».

У цяперашні час з'яўляецца аўтарам блога «Тупічок Гобліна», у рамках якога вядзе медыяпраекты «Сіні Філ» (агляды сучаснага кіно), «Апергеймер» (агляды відэагульняў), «Адукацыя (цыкл лекцый пра літаратуру, гісторыю і рэлігіі), «Уладар колаў» (тэст-драйвы аўтамабіляў) і інш.

Сустрэча адбудзецца 18 красавіка па адрасе: г. Гродна, вул. Сацыялістычная, 4, кінатэатр «Чырвоная зорка». Пачатак у 15.00.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: 8 029 687 76 50 - Алена Яловік.