Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 15 Красавік 2019 08:46

Правілы паводзінаў у віртуальнай прасторы абмеркавалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

13287 2 Семінар «Сацыяльныя сеткі: інфармацыйны і камунікатыўны аспекты» адбыўся ў ГрДУ імя Янкі Купалы 10 красавіка.

Удзельнікамі семінара сталі прадстаўнікі, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, спартыўнага клуба, студэнцкага гарадка, упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, Ваўкавыскага, Гуманітарнага, Лідскага, Тэхналагічнага каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы, усіх факультэтаў універсітэта, першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў і першаснай арганізацыі з правамі раённага камітэта грамадскага аб'яднання "БРСМ".

У ходзе семінара абмяркоўваліся актуальныя пытанні інфармацыйнага і камунікатыўнага ўзаемадзеяння ў сацыяльных сетках. Так, пра асаблівасці працы выкладчыка ў сацыяльных сетках і фарміраванні іміджу ўстановы адукацыі распавяла дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Тамара Піваварчык, пра прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў у сетцы Інтэрнэт - начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Чарняк . Акрамя таго, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Майсеева прадставіла інфармацыю аб адказнасці карыстальніка за парушэнні ў сферы выкарыстання сеткі Інтэрнэт у Рэспубліцы Беларусь. Вопытам работы ГрДУ імя Янкі Купалы ў віртуальнай прасторы падзяліўся намеснік начальніка цэнтра - начальнік аддзела электронных камунікацый Цэнтра па сувязях з грамадскасцю Аляксандр Ёда. Загадчык кафедры журналістыкі Іна Мінчук распавяла аб камунікатыўных магчымасцях мэссенджера ў арганізацыі групавых і публічных зносін, звярнула ўвагу ўдзельнікаў семінара на эфектыўныя формы прадстаўлення інфармацыі аб падзеях і мерапрыемствах на Інтэрнэт-рэсурсах дацэнт кафедры журналістыкі Ірына Герасімчык.

Падводзячы вынікі працы семінара, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава зазначыла, што Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з'яўляецца адным з лідэраў сярод універсітэтаў рэспублікі па рэалізацыі задач выхавання моладзі з дапамогай інфармацыйнай прасторы сеткі Інтэрнэт.