Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 11 Красавік 2019 15:47

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Шчэрбач - «Каралева Вясна - 2019» Гродзеншчыны

13241 5Таццяна Шчэрбач прадставіць Гродзенскую вобласць у фінале рэспубліканскага этапа Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна - 2019» у Мінску.

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Каралева Вясна -2019» прайшоў 10 красавіка ў Гродне. У гэтым годзе ўдзел у конкурсе прынялі дзевяць канкурсантак - па тры прадстаўніцы ад універсітэтаў Гродна: ГрДУ імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Дзяўчаты паўсталі перад гледачамі ў розных вобразах, дэманстравалі свой інтэлект і творчыя здольнасці.

Першым этапам стала дэфіле, другім - дэманстрацыя відэа-прэзентацыі, падчас якой дзяўчыны прадставілі відэаролік пра сябе і свае дасягненні ў розных сферах студэнцкага жыцця. Самым яркім апынуўся конкурс талентаў, падчас якога студэнткі танцавалі, спявалі, чыталі вершы і прозу, дэманстравалі акрабатычныя трукі. Фінальным акордам шоу-праграмы стаў выхад у вясельных і вячэрніх строях.

Па выніках усіх конкурсных выпрабаванняў тытул «Каралева Вясна-2019» і карону заваявала студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Шчэрбач. Яна прадставіць Гродзенскую вобласць у фінале рэспубліканскага этапа Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна - 2019» у Мінску.

Пераможцы былі названыя і ў асобных намінацыях. Так, першай віцэ-каралевай стала студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Марыя Жук, другой віцэ-каралевай - прадстаўніца аграрнага ўніверсітэта Віталія Селівончык. Магістранка факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Алеся Лозка стала пераможцай у намінацыі «Міс творчасць». Званне «Міс глядацкіх сімпатый» заваявала студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ганна Скакун.