Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 11 Красавік 2019 14:59

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі алімпіяды па матэматыцы

matemЗа перамогу змагаліся больш за 70 студэнтаў пяці факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Удзельнікамі фінальнага тура сталі пераможцы адборачных тураў алімпіяды, якія праводзяцца на інжынерна-будаўнічым факультэце, фізіка-тэхнічным факультэце, факультэце матэматыкі і інфарматыкі, факультэце эканомікі і кіравання.

Вынікі фінальнага тура падводзіліся ў асабістым заліку па групах А і Б.

У групу А ўвайшлі студэнты, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Фізіка (навукова-педагагічная дзейнасць)», «Фізіка (вытворчая дзейнасць)», «Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)», «Камп'ютарная бяспека (матэматычныя метады і праграмныя сістэмы)», «Прыкладная матэматыка (навукова-вытворчая дзейнасць)». У групе Б – студэнты спецыяльнасцей «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі», «Сусветная эканоміка», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)», «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка», «Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)», «Фінансы і крэдыт».

Пераможцамі алімпіяды ў групе А сталі: Ганна Раманчук, спецыяльнасць «Камп'ютарная бяспека», якая атрымала дыплом I ступені, Ілля Крукоўскі, спецыяльнасць «Камп'ютарная бяспека», атрымаў дыплом II ступені; Аляксей Кірко, спецыяльнасць "Фізіка (навукова-педагагічная дзейнасць)" заваяваў дыплом III ступені.

У групе Б Аляксандра Мазурава, спецыяльнасць «Сусветная эканоміка», атрымала дыплом I ступені; дыпломы II ступені заваявалі Дзмітрый Лагута, спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», Віялета Квецень, спецыяльнасць «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)», Аляксандр Іконнікаў, спецыяльнасць «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)». Дыпломы III ступені дасталіся Аляксандру Касцевічу, спецыяльнасць «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі», Ягору Вайцяхоўскаму, спецыяльнасць «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка», Кацярыне Тукальскай, спецыяльнасць «Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)», Таццяне Аплевіч, спецыяльнасць «Фінансы і крэдыт», Валерыю Золатаву , спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», і Аляксею Гудыма, спецыяльнасць «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі».