Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 11 Красавік 2019 11:37

Выкладчыкам ГрДУ імя Янкі Купалы прысуджана вучоная ступень кандыдата навук і прысвоена вучонае званне дацэнта

vivshuiem

На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 10 красавіка 2019 года, прысуджана вучоная ступень кандыдата навук і прысвоена вучонае званне дацэнта выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры агульнай фізікі Андрэю Лавышу.

Вучонае званне дацэнта прысвоена намесніку дэкана педагагічнага факультэта, дацэнту кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Наталлі Міхайлавай.