Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 10 Красавік 2019 14:24

Студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку пераможцаў і прызёраў II Міжвузаўскага конкурсу чытальнікаў сярод замежных студэнтаў Гродна

13220 10

Мерапрыемства адбылося 8 красавіка ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках праекта «Садружнасць» і было прысвечана Году малой радзімы.

Удзельнікі дэкламавалі вершы беларускіх і рускіх паэтаў, а таксама ўласнага сачынення. Большасць выступленняў суправаджаліся адмыслова падрыхтаванымі мультымедыйнымі прэзентацыямі, што надавала ім асаблівую яркасць і эмацыянальнасць. У конкурсных выпрабаваннях прынялі ўдзел студэнты з Нігерыі, Ірака, Шры-Ланкі і Туркменістана, якія навучаюцца ва ўніверсітэтах абласнога цэнтра, а таксама ў медыцынскім і гуманітарным каледжах.

Па выніках конкурсу дыпломам I ступені адзначана студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы з Туркменістана Хаджаева Джаром, дыплом II ступені ў студэнткі ГрДМУ з Туркменістана Галусцянц Валянціны і студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы з Туркменістана Атакаевай Хумалай. Дыплом III ступені дастаўся студэнту гуманітарнага каледжа з Шры-Ланкі Баласубраманіям Саранган і студэнтцы ГрДМУ з Шры-Ланкі Сенанайяке Рувіні Тхарушыка. Пераможцы былі вызначаны і ў асобных намінацыях.

Мерапрыемства арганізавана і праведзена кафедрай рускай мовы як замежнай ГрДУ імя Янкі Купалы пры садзейнічанні аддзела мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага.