Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 10 Красавік 2019 16:08

Правілы паводзінаў у віртуальнай прасторы абмяркуюць у ГрДУ імя Янкі Купалы

 

Семінар «Сацыяльныя сеткі: інфармацыйны і камунікатыўны аспекты» адбудзецца 10 красавіка ў ГрДУ імя Янкі Купалы.

У рамках семінара яго ўдзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні інфармацыйнага і камунікатыўнага ўзаемадзеяння ў сацыяльных сетках. Так, пра асаблівасці працы выкладчыка ў сацыяльных сетках і фарміраванні іміджу ўстановы адукацыі раскажа дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Тамара Піваварчык, пра прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў у сетцы Інтэрнэт - начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Чарняк. Акрамя таго, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Майсеева прадставіць інфармацыю аб адказнасці карыстальніка за парушэнні ў сферы выкарыстання сеткі Інтэрнэт у Рэспубліцы Беларусь. Вопытам работы ГрДУ імя Янкі Купалы ў віртуальнай прасторы падзеліцца намеснік начальніка цэнтра - начальнік аддзела цэнтра па сувязях з грамадскасцю Аляксандр Ёда, аб камунікатыўных магчымасцях мессенджера ў арганізацыі групавых і публічных зносін раскажа загадчык кафедры журналістыкі Іна Мінчук, а зверне ўвагу ўдзельнікаў семінара на эфектыўныя формы прадстаўлення інфармацыі аб падзеях і мерапрыемствах на Інтэрнэт-рэсурсах дацэнт кафедры журналістыкі Ірына Герасімчык.

Удзельнікамі семінара стануць прадстаўнікі, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, спартыўнага клуба, студэнцкага гарадка, упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, Ваўкавыскага, Гуманітарнага, Лідскага, Тэхналагічнага каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы, усіх факультэтаў універсітэта, першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў і першаснай арганізацыі з правамі раённага камітэта грамадскага аб'яднання "БРСМ".

Семінар пройдзе з 13.30 да 16.30 па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшка, 22, аўд. 218.