Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 09 Красавік 2019 15:39

Прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы наведала Дзяржаўную вышэйшую школу інфарматыкі і прадпрымальніцтва ў г. Ломжа Рэспублікі Польшча

kanunnikovaУ рамках праграмы ERASMUS + прафесар кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Ніна Кануннікава абмянялася вопытам з польскімі калегамі і прачытала лекцыі студэнтам.

Падчас дзелавога візіту прафесар Ніна Кануннікава выступіла на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Бяспека прэпаратаў расліннага паходжання, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасці харчовых дабавак» з дакладам «Параўнальная актыўнасць біялагічна актыўных дабавак прыроднага паходжання і хімічна сінтэзаваных дабавак». Акрамя таго, азнаёмілася з абсталяваннем, на якім студэнты выконваюць лабараторныя працы і атрымліваюць навыкі працы па атрыманні чыпсаў, галет, замешванні і раскатцы цеста, экстракцыі асобных кампанентаў з харчовых прадуктаў, атрыманні сокаў, фруктовых і агароднінных пюрэ, правядзенні мікрабіялагічнага аналізу прадуктаў харчавання і інш . А таксама прачытала лекцыі на тэму «Роля біялагічна актыўных дабавак у прафілактыцы хранічных захворванняў» для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Тэхналогія вытворчасці харчовых прадуктаў» Дзяржаўнай вышэйшай школы інфарматыкі і прадпрымальніцтва ў г. Ломжа.