Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 01 Чэрвень 2019 15:02

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным моладзевым форуме "Байкал"

Мерапрыемства адбудзецца з 25 чэрвеня па 1 ліпеня 2019 года на тэрыторыі Іркуцкай вобласці РФ.

Асноўнымі напрамкамі Форуму у 2019 годзе вызначаны: "Добраахвотніцтва", "Сацыяльнае прадпрымальніцтва", "Студэнцкія прафсаюзы", "Дыялог культур", "Навука і тэхналогіі", "Медыя".

Прэтэндэнты на ўдзел у Форуме павінны зарэгістравацца ў аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме "Моладзь Расіі", запоўніць анкету ўдзельніка і прайсці конкурсны адбор.

Падрабязную інфармацыю пра Форум і ўмовы удзелу можна атрымаць на афіцыйным  сайце міністэрства па маладзёжнай палітыцы Іркуцкай вобласці.