Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Красавік 2019 11:39

Фінальныя спаборніцтвы па валейболе сярод дзяўчат у рамках круглагадовай спартакіяды - 2019 прайшлі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

13120 2

Спартыўнае мерапрыемства адбылося 4 красавіка.

За першае месца ў фінале змагаліся каманды чатырох факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Сярод іх - каманды факультэтаў інавацыйных тэхналогій машынабудавання, эканомікі і кіравання, юрыдычнага і філалагічнага факультэтаў.

Так, золата заваявала каманда юрыдычнага факультэта, на другім месцы - прадстаўніцы факультэта эканомікі і кіравання, бронза дасталася камандзе факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Акрамя таго, былі ўручаны ўзнагароды ў намінацыях «Лепшы гулец факультэта». Павіншаваў усіх удзельнікаў з завяршэннем спаборніцтваў і ўручыў узнагароды прарэктар па выхаваўчай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Васілій Сянько.

Галоўным суддзёй спаборніцтваў выступіла выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Таццяна Бялова.

Выніковую табліцу спаборніцтваў можна знайсці тут.