Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Красавік 2019 11:07

ГрДУ імя Янкі Купалы і Вышэйшая школа імя Папы Рымскага Яна Паўла II пашыраюць супрацоўніцтва

erasmus

ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках праграмы «Erasmus +» наведала загадчыца кафедры фізіятэрапіі Вышэйшай школы імя Папы Рымскага Яна Паўла II ў Бяла-Падлясцы (Рэспубліка Польшча) Йаана Бай-Корпак.

У рамках візіту адбыліся сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім складам факультэта фізічнай культуры і кафедры спартыўнай медыцыны і лячэбнай фізкультуры, падчас якіх бакі абмеркавалі перспектывы рэалізацыі сумеснай навуковай, акадэмічнай і праектнай дзейнасці ў галіне навук аб фізічнай культуры. Разгледжаны магчымасці падрыхтоўкі публікацый для выдання ў навуковых часопісах, якія ўваходзяць у базы Scopus, Web of Science.

Варта адзначыць, што першая публікацыя беларускіх аўтараў плануецца ў часопісе «Health Problems of Civilization», якія ўваходзяць у Web of Science, што выдаецца ў Дзяржаўнай вышэйшай школе ім. Папы Рымскага Яна Паўла II ў Бяла-Падлясцы ў сярэдзіне 2019 года.

Падчас візіту Йаана Бай-Корпак прачытала студэнтам факультэта фізічнай культуры лекцыі па тэорыі спартыўнай трэніроўкі і ўзаемасувязі яе з анатамічнымі асаблівасцямі спартсменаў вышэйшай кваліфікацыі. Таксама былі прачытаны лекцыі па праблемах кінезіялогіі і турызме з элементамі спартыўнай дзейнасці.

Характэрна, што ў сакавіку 2019 года з лекцыямі перад студэнтамі ва ўніверсітэце-партнёра з Бяла-Падляскі выступілі загадчык кафедры спартыўных дысцыплін Віталій Храмаў і загадчык кафедры спартыўнай медыцыны і лячэбнай фізкультуры Андрэй Шпакаў.

Акрамя таго, доктар Йаана Бай-Корпак запрасіла студэнтаў і выкладчыкаў факультэта фізічнай культуры прыняць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Інавацыйныя падыходы ў навучанні рухам у адаптаванай фізічнай актыўнасці», якая адбудзецца ў кастрычніку 2019 года ў Вышэйшай школе імя Папы Рымскага Яна Паўла II.