Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 04 Красавік 2019 12:45

У ГрДУ імя Янкі Купалы будуць рыхтаваць фізікаў-праграмістаў і археолагаў

AMG 7689

Сярод асаблівасцяў уступнай кампаніі 2019 года ў ГрДУ імя Янкі Купалы - новая спецыяльнасць, сертыфікат ЦТ па кітайскай мове і павелічэнне набору на IT-спецыяльнасці.

Упершыню ў гэтым годзе на фізіка-тэхнічным факультэце будзе аб'яўлены набор на спецыяльнасць «Камп'ютарная фізіка». Каб у будучыні стаць фізікам-праграмістам, абітурыенту неабходна здаць цэнтралізаванае тэставанне па беларускай або рускай мове, фізіцы і матэматыцы. Пасля чатырох гадоў навучання выпускнік атрымае кваліфікацыю «Фізік. Праграміст». Важным адрозненнем новай спецыяльнасці з'яўляецца фундаментальная падрыхтоўка па агульнай і тэарэтычнай фізіцы, а таксама вывучэнне электронікі, мікрапрацэсарнай тэхнікі, аўтаматызацыі і робататэхнікі. Усё гэта дае новыя магчымасці працаўладкавання не толькі ў IT-кампаніях, але і на сучасных высокатэхналагічных вытворчасцях.

Акрамя таго, у 2019 у ГрДУ імя Янкі Купалы будзе адноўлены набор па некалькіх спецыяльнасцях: ва ўніверсітэце адноўлены набор па спецыяльнасці «Гісторыя (археалогія)» на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму, якая адкрые студэнту прафесію гісторыка-археолага і выкладчыка гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Для паступлення на дзённую форму навучання абітурыенту неабходна здаць цэнтралізаванае тэставанне па беларускай або рускай мове, гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі (найноўшы час). Выпускнік атрымае кваліфікацыю "Гісторык-археолаг. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін».

На факультэце эканомікі і кіравання адноўлены набор на завочнае скарочанае навучанне па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць», пасля заканчэння якога выпускнік атрымае кваліфікацыю "Эканаміст". Для паступлення на завочную (скарочаную) форму навучання абітурыенту неабходна мець профільную сярэднеспецыяльную адукацыю і здаць два пісьмовых іспыты па эканоміцы арганізацыі і асновам менеджменту ва ўніверсітэце.

Варта адзначыць, што у 2019 Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт упершыню ажыццявіць набор студэнтаў для навучання на завочнай (скарочанай) форме па спецыяльнасці «Транспартная лагістыка» па кірунку «Аўтамабільны транспарт» на факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Выпускнік атрымае кваліфікацыю «Інжынер-эканаміст. Лагіст». Для таго, каб стаць студэнтам завочнай (скарочанай) формы навучання абітурыенту неабходна мець профільную сярэднеспецыяльную адукацыю і здаць пісьмовыя іспыты па эканоміцы арганізацыі і асновам менеджменту ва ўніверсітэце.

Акрамя таго, у 2019 абітурыенты, якія паступаюць на філалагічны факультэт па спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія (нямецкая)» змогуць прадаставіць на выбар сертыфікат ЦТ па замежных мовах: нямецкая або англійская. Разам з сертыфікатам па замежных мовах выпускнік павінен прадаставіць у прыёмную кампанію сертыфікаты па беларускай або рускай мове, а таксама па гісторыі Беларусі.

Падобныя новаўвядзенні чакаюць і тых, хто паступае на факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму на спецыяльнасць «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» па кірунку «Знешнеэканамічныя сувязі». Рабятам можна падаць сертыфікат па англійскай або кітайскай мове на выбар, а таксама па беларускай або рускай мове, і па гісторыі Беларусі.

Прыёмная кампанія на бюджэтную форму атрымання адукацыі у 2019 годзе пройдзе з 12 ліпеня па 17 ліпеня. Падаць дакументы на платную форму навучання можна да 4 жніўня. Усяго ў гэтым годзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы на першую ступень вышэйшай адукацыі будзе ажыццяўляцца набор па 50 спецыяльнасцях. За кошт сродкаў бюджэту плануецца прыняць 1.048 чалавек, на платную форму навучання - 1285. Сярод спецыяльнасцяў, на якія павялічаны набор - «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)», «Электронны маркетынг», «Камп'ютарная бяспека», «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі».

Нагадаем, што для ўсіх першакурснікаў ГрДУ імя Янкі Купалы дзейнічае праграма "Універсітэт - твой дом", у рамках якой усім іншагароднім студэнтам 1 курса дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі прадстаўляецца месца ў інтэрнаце.

З умовамі паступленняў купалаўскі ўніверсітэт і пералікам усіх спецыяльнасцяўна якія ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляе набор абітурыентаў у 2019 годзе, можна азнаёміцца ​​на сайце abit.by.