Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 02 Красавік 2019 22:46

Рэгіянальны навукова-метадычны семінар збярэ ў ГрДУ імя Янкі Купалы выкладчыкаў рускай мовы як замежнай

korpus

Мерапрыемства адбудзецца 5 красавіка і ўпершыню пройдзе на базе Тэхнапарка ГрДУ імя Янкі Купалы.

У рамках семінара яго ўдзельнікі абмяркуюць пытанне стварэння Гродзенскага Рэгіянальнага грамадскага аб'яднання выкладчыкаў рускай мовы як замежнай пры Беларускім грамадскім аб'яднанні выкладчыкаў рускай мовы як замежнай.

Удзельнікамі сустрэчы стануць намеснік старшыні прэзідыума Беларускага грамадскага аб'яднання выкладчыкаў рускай мовы як замежнай Таццяна Мельнікава, загадчыца кафедры рускай і беларускай моў БДМУ і загадчыца кафедры рускай мовы і культуры мовы Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Святлана Харанека.

У пасяджэнні прымуць удзел выкладчыкі рускай мовы як замежнай Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Гродзенскага медыцынскага каледжа, Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама выкладчыкі рускай мовы як замежнай падрыхтоўчых факультэтаў навучальных устаноў г. Гродна.

Ініцыятарам мерапрыемства выступае кафедра рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, якая ў далейшым плануе правядзенне Рэгіянальных семінараў з мэтай абмену вопытам выкладання рускай мовы як замежнай, а таксама павышэння навукова-педагагічнай кваліфікацыі выкладчыкаў.

Пачатак у 13.00 па адрасе: Гаспадарчая, 23/2, аўд. 309.