Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 28 Сакавік 2019 20:34

Студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць прыняць удзел у IX Міжнародным інтэрнэт-праекце «Конкурс будучых зорак Start, Star»

Пераможцы будуць вызначаны ў некалькіх намінацыях. Сярод нах - вакал, харавыя спевы, інструментальная музыка, вакальна-інструментальны ансамбль, харэаграфія, цыркавое мастацтва, тэатр і мастацкае слова, тэатр моды, шоу-група, выяўленчае мастацтва і ДПМ. Удзельнікаў будуць ацэньваць спецыялісты ў кожнай вобласці.

Лаўрэаты конкурсу змогуць прыняць удзел у вочным конкурсе-фэсце «Праабражэнне» ў Санкт-Пецярбургу.

Падрабязную інфармацыю можна знайсці  па спасылцы.