Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 28 Сакавік 2019 19:43

Педагагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй

korpus2

Даведацца аб факультэце, а таксама пазнаёміцца з выкладчыкамі і студэнтамі школьнікі змогуць 30 сакавіка.

Кожная спецыяльнасць факультэта прадставіць свае інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе навучэнцам раскажуць аб навучальным працэсе і студэнцкім жыцці. Госці змогуць зададать пытанні студэнтам і выкладчыкам, а таксама атрымаць кансультацыю па пытаннях паступлення.

Для абітурыентаў будзе працаваць выстава творчых работ студэнтаў спецыяльнасцяў «Дашкольная адукацыя» і «Пачатковая адукацыя». Рабяты даведаюцца пра методыкі навучання творчасці дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

На пляцоўцы спецыяльнасці «Лагапедыя» рабятам прапануюць апрабаваць лагапедычныя трэнажоры і электронныя сродкі навучання для дзяцей з парушэннямі мовы. Пагутарыць з загадчыкам кафедры і больш даведацца пра спецыяльнасць "Сацыяльная работа" госці змогуць на пляцоўцы кафедры педагогікі і сацыяльнай работы.

Завершыцца мерапрыемства канцэртнай праграмай «Гэта твой педфак!», у рамках якой адбудуцца выступы дэкана педагагічнага факультэта Святланы Кострыцы, загадчыкаў кафедраў, а таксама паспяховых выпускнікоў і студэнтаў факультэта.

Мерапрыемства адбудзецца 30 сакавіка 2019 года, пачатак а 10:00 па адрасе: г. Гродна, вул. Захарава, 32.

 

12912 2