Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 27 Сакавік 2019 15:04

Профільны лагер для школьнікаў «Настаўнік NEXT» у пяты раз стартаваў у ГрДУ імя Янкі Купалы

2

Удзельнікамі вясновай змены аздараўленчага лагера «Настаўнік NEXT» сталі школьнікі педагагічных класаў сярэдняй школы № 7 г. Ваўкавыска.

Праграма працы лагера прадугледжвае сустрэчы навучэнцаў з кіраўніцтвам і студэнтамі філалагічнага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта біялогіі і экалогіі. Школьнікам раскажуць пра гісторыю, традыцыi ГрДУ імя Янкі Купалы, шматлікіх запатрабаваных на рынку працы спецыяльнасцях, прапанаваных абітурыентам, а таксама тых магчымасцях, створаных ва ўніверсітэце для рэалізацыі патэнцыялу кожнага студэнта.

Для студэнтаў і выкладчыкаў лагера пройдзе майстар-клас «Шлях да сябе, або эўрыстычны дыялог як метад эўрыстычнага навучання», які правядуць Іна Матылевiч, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі «Сярэдняй школы № 7 г. Ваўкавыска», Ганна Брагіна, старшы выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы, Алена Лапкоўская, намеснік дэкана педагагічнага факультэта па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце. Акрамя таго, рабяты наведаюць моладзевы цэнтр "Гродна", прагледзяць хранікальна-дакументальны фільм «Канстытуцыя маёй краіны» і мастацкі фільм «Капітан Марвел», а таксама для іх правядуць экскурсію па горадзе Гродна.

Больш падрабязна з праграмай работы вясновай змены профільнага лагера «Настаўнік Next» можна азнаёміцца  тут.

Нагадаем, што ініцыятарамі профільнага лагера «Настаўнік Next» з'яўляюцца аддзел адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама і педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.