Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 25 Сакавік 2019 15:18

У ГрДУ імя Янкі Купалы падведзены вынікі конкурсу творчых работ «Дзяцінства - чароўная краіна»

12811 1

Конкурс прайшоў у рамках цыкла па выхаванню адказных адносін да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў» грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!».

У рамках конкурсу студэнты купалаўскага ўніверсітэта, навучэнцы каледжаў і школьнікі горада праяўлялі свае творчыя здольнасці і стваралі цікавыя працы для дзяцей - мяккія цацкі, лялькі, карціны, выкананыя ў розных тэхніках.

Журы ацэньвала арыгінальнасць, мастацкі і эстэтычны ўзровень твораў, творчую індывідуальнасць, тэхніку і якасць выканання работ.

Самымі арыгінальнымі творамі прызнаны вырабы студэнтаў факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання і навучэнцаў Тэхналагічнага каледжа. Другое месца заняла праца студэнтаў юрыдычнага факультэта. На трэцім - школьнікі Ленінскага раёна г. Гродна (Гімназія № 5).

Усе конкурсныя працы будуць выкарыстаны падчас дабрачынных акцый і мерапрыемстваў, а сродкі, атрыманыя ад іх рэалізацыі, арганізатары накіруюць у дзіцячыя дамы і інтэрнаты і на дапамогу ў лячэнні хворых дзяцей.