Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 21 Сакавік 2019 16:18

У ГрДУ імя Янкі Купалы назвалі лепшых плыўцоў

plovcy

У рамках круглагадовай спартакіяды сярод навучэнцаў - 2019 у ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі спаборніцтвы па плаванні сярод дзяўчат і сярод юнакоў.

Першае месца сярод юнакоў заваявала каманда фізіка-тэхнічнага факультэта, срэбра ў каманды факультэта матэматыкі і інфарматыкі, на трэцім месцы - факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму.

Каманда дзяўчат факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму стала першай у сваёй групе, на другім месцы размясцілася каманда філалагічнага факультэта, трэцімі сталі прадстаўніцы юрыдычнага факультэта.

Вынікі эстафеты можна знайсці  ў дадатку.

Акрамя таго, пераможцы былі названыя ў асабістым заліку. Купалаўцы плавалі брасам, у вольным стылі і на спіне.

З выніковай табліцай можна азнаёміцца  тут.