Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Сакавік 2019 15:49

Чароўная палачка поспеху, цукеркі са смакам спецыяльнасцяў і пернікі з прадказаннямі: на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй

12704 2Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 16 сакавіка адкрыў дзверы для будучых абітурыентаў.

 

Па традыцыі Дзень адчыненых дзвярэй факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы сабраў старшакласнікаў, іх бацькоў і педагогаў з розных куткоў Беларусі. Абітурыенты з Гродна і Гродзенскай, Брэсцкай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей прыехалі ва ўніверсітэт, каб падрабязней даведацца пра ГрДУ імя Янкі Купалы і жыццё факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і будучых ўступных іспытах.

Выкладчыкі і студэнты факультэта ўзнавілі для гасцей чароўную атмасферу ў стылі кніг пра Гары Потэра, дзе кожны мог паспрабаваць цукеркі з густам адной з спецыяльнасцяў факультэта, прымерыць на сябе размеркавальны капялюш, мантыю і начараваць лёгкае паступленне з дапамогай чароўнай палачкі.

- Чароўная палачка - гэта сімвал новых магчымасцяў, якія адкрывае для студэнтаў факультэт. Мы, як у вядомай прыпавесці, не жадаем даваць гатовую рыбу, мы даем вуду, каб кожны мог стаць самастойным і выбудоўваць сваю прафесійную кар'еру, - патлумачыла канцэпцыю Дня адчыненых дзвярэй начальнік ВНВО "Студэнцкі медыяцэнтр" Кіра Блудова-Гой.

Будучых студэнтаў павітала дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Тамара Піваварчык.

- Дзень адчыненых дзвярэй - гэта магчымасць атрымаць падрабязную інфармацыю з першых вуснаў: выкладчыкаў, студэнтаў, выпускнікоў, заказчыкаў кадраў. Факультэт адкрывае для кожнага вялікія магчымасці, і мы ствараем вашу траекторыю поспеху, у якой 20% - гэта фундаментальная класічная ўніверсітэцкая адукацыя, 50% - гэта спецкурсы і дысцыпліны прафесійнага профілю, 20% - гэта практыка ў арганізацыях і на прадпрыемствах. А яшчэ 10% - гэта ініцыятыва студэнта ў выбары спецыялізацыі, тэматыкі курсавога і дыпломнага праектавання.

Дэкан распавяла пра магчымасці, якія дае сваім студэнтам факультэт, пра спецыяльнасці, пра тое, што кожны год факультэт абнаўляе адукацыйныя праграмы. У гэтым годзе было прынята рашэнне аднавіць набор па кірунку «Археалогія». Гэта абумоўлена тым, што ў горадзе Гродне і за яго межамі праводзіцца мноства работ па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, і спецыялісты-археолагі асабліва запатрабаваныя. Дэкан нагадала, што ў абітурыентаў, якія паступаюць на спецыяльнасць «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый», ёсць магчымасць вывучаць кітайскую мову як асноўную, бо на сённяшні дзень спецыяліст у галіне лінгвістыкі мае перавагу з веданнем не толькі англійскай і нямецкай моў, але і кітайскай.

Пасля сустрэчы з кіраўніцтвам абітурыенты і іх бацькі наведалі фестываль спецыяльнасцяў. Кожная кафедра факультэта падрыхтавала майстар-класы, гульні, інтэрактыўныя квэсты, воркшопы і іншыя карысныя інтэнсівы, якія неабходныя дзецям для здачы ЦТ і паспяховага паступлення.

Усходняя культура натхніла і здзівіла гасцей: на воркшопе «Кітайская каліграфія» абітурыенты прагна хапалі інфармацыю і з лёгкім дрыжаннем рукі выводзілі чорнай тушшу іерогліфы.

Выкладчыкі кафедры сацыялогіі правялі майстар-клас «100 балаў на ЦТ па грамадазнаўстве: усё ў тваіх сілах», інтэрактыў для будучых абітурыентаў і індывідуальнае кансультаванне студэнтаў і іх бацькоў.

Студэнты і выкладчыкі спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" правялі для гасцей майстар-клас па планаванні маршрутаў. Аб плюсах працы ў сферы турызму казалі выпускнікі спецыяльнасці, а студэнты, якія цяпер знаходзяцца ў Казахстане па праграме акадэмічнага абмену, даслалі абітурыентам сваё відэапрывітанне і падзяліліся ўражаннямі аб арганізацыі адукацыйнага працэсу.

У студэнцкім медыяцэнтры была арганізавана пляцоўка спецыяльнасці "Журналістыка". Абітурыенты ў тэлестудыі дапамагалі выстаўляць камеры і святло, адначасна спасцігаючы асновы медыякухні.

- Няма магіі мацнейшай, чым магія слова. Але не забывайце тое, ЯК вы гэта слова прамаўляеце, - падзялілася з абітурыентамі ў радыёстудыі сакрэтамі вядучага старшы выкладчык кафедры журналістыкі Ульяна Шубо. Падчас майстар-класа абітурыенты запісалі падводкі да музычных кампазіцый для лінейнага эфіру і вучыліся начытваць навіны, працуючы з мікрафонам.

Студэнты-гісторыкі не толькі распавядалі пра сваю спецыяльнасць, але і аднаўлялі атмасферу сярэднявечча. Мелодыі, рытмы і танцы таго загадкавага часу, інтэрактыўны квэст, касцюміраваная выстава - гэта і шмат іншае дапамагло прысутным прачуць унікальнасць спецыяльнасці «Гісторыя».

А студэнты спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" зладзілі мазгавы штурм. Госці вырашалі кейсы, прыдумлялі рэкламныя слоганы і адгадвалі брэнды.

Пляцоўкі спецыяльнасцяў факультэта абітурыенты пакідалі не з пустымі рукамі: кожны абітурыент атрымаў буклеты, сувеніры або пернікі з прадказаннямі. Але найважнейшае тое, што кожны, хто пабываў на фестывалі спецыяльнасцяў ФГКіТ, атрымаў масу інфармацыі для роздуму. Як гэтым веданнем распарадзяцца, пакажа ўступная кампанія, якая стартуе ўжо праз 4 месяцы.