Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Сакавік 2019 14:26

У ГрДУ імя Янкі Купалы працягваецца падрыхтоўка валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў

igryЗ купалаўцамі, якія прымуць удзел у II Еўрапейскіх гульнях, 15 сакавіка сустрэўся прарэктар па выхаваўчай працы ўніверсітэта Васілій Сянько.

Удзельнікамі сустрэчы таксама сталі начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава, намеснік начальніка спартыўнага клуба - кіраўнік Цэнтра падрыхтоўкі валанцёраў Валерый Матузаў і вядучы спецыяліст спартыўнага клуба - намеснік кіраўніка Цэнтра падрыхтоўкі валанцёраў Яна Мілюк.

Прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько адзначыў, што на студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы ўскладзена адказная місія, бо яны прадставяць ўніверсітэт на міжнародных спаборніцтвах. Ён таксама падкрэсліў, што падчас II Еўрапейскіх гульняў хлопцы атрымаюць не толькі добрыя эмоцыі і новыя знаёмствы, але і карысны жыццёвы вопыт.

У межах сустрэчы рабяты даведаліся пра асаблівасці працы валанцёра і арганізацыі II Еўрапейскіх гульняў 2019, а таксама задалі ўсе пытанні, якія іх цікавяць.

Варта адзначыць, што праца па падрыхтоўцы валанцёрскай каманды вядзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы пачынаючы з красавіка 2018 года. На базе ўніверсітэта створаны Цэнтр па падрыхтоўцы валанцёраў, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі ўніверсітэта. На сённяшні дзень, па выніках некалькіх адборачных этапаў і семінараў, больш за трыста купалаўцаў стануць удзельнікамі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Адбор валанцёраў праходзіў у некалькі этапаў - дыстанцыйна і вочна. З кандыдатамі праводзілі субяседванне, у рамках якога правяралі і веданне замежных моў. Усяго для арганізацыі і правядзення II Еўрапейскіх Гульняў 2019 года будзе задзейнічана больш за восем тысяч валанцёраў.

Падрыхтоўка валанцёраў ідзе па 20 напрамках. Рабяты будуць працаваць на пунктах акрэдытацыі і медыцынскага абслугоўвання, дапамагаць працы са СМІ і многае іншае.