Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 15 Сакавік 2019 09:37

Ролю ўніверсітэта XXI стагоддзя ў апераджальным развіцці рэгіёнаў абмяркоўваюць у ГрДУ імя Янкі Купалы

97Міжнародная навуковая канферэнцыя «ТехноОБРАЗ'2019» сабрала ў купалаўскім універсітэце больш за 250 навукоўцаў з Беларусі, Казахстана, Польшчы, Расіі і Украіны.

Адкрываючы канферэнцыю, першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Раманаў адзначыў, што канферэнцыя «ТехноОБРАЗ» стала брэндам не толькі ГрДУ імя Янкі Купалы, але ўсёй педагагічнай навукі Беларусі.

–У ходзе работы канферэнцыі на працягу многіх гадоў нараджаюцца праекты, якія спрыяюць развіццю адукацыі, - падкрэсліў Алег Аляксандравіч.

Ён адзначыў, што для рэалізацыі інтэнсіўнага развіцця ва ўніверсітэце створаны Цэнтр трансферу тэхналогій і Навукова-тэхналагічны парк. ГрДУ імя Янкі Купалы ўключаны ў рэалізацыю канцэпцыі «Універсітэт 3.0», на кожным факультэце створаны каардынацыйны савет па падрыхтоўцы кадраў, вядзецца актыўнае ўзаемадзеянне з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў. Створаны інавацыйныя адукацыйны і медыйны кластары, сфарміравана сістэма падтрымкі таленавітай моладзі. Актыўна развіваецца інавацыйная дзейнасць і інфармацыйныя тэхналогіі, укараняецца канцэпцыя «Лічбавы ўніверсітэт», рэалізуецца стратэгія інтэрнацыяналізацыі адукацыі.

У сваю чаргу, загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Віктар Таранцей адзначыў, што ў рамках канферэнцыі будуць разгледжаны глабальныя пытанні лагістыкі ведаў, практыкаарыентаванай і дуальнай адукацыі, канцэпцыі «Універсітэт 3.0».

Ад асобы калектыву педагагічнага факультэта ўдзельнікаў канферэнцыі павітала дэкан педагагічнага факультэта Святлана Кострыца і пажадала ўсім плённай працы, творчасці, здабыць у сценах універсітэта не толькі партнёраў і аднадумцаў па навуцы, але і добрых сяброў.

Сёння ўдзельнікі канферэнцыі ў рамках пленарнага пасяджэння і дыскусіі абмяркоўваюць метадалагічныя, тэарэтычныя і навукова-метадычныя пытанні аптымальнага функцыянавання ўніверсітэта ў XXI стагоддзі, вопыт і інавацыйныя падыходы ў дзейнасці сучаснага ўніверсітэта ў галіне вучэбнай, навуковай і выхаваўчай работы, праблемы ўзаемадзеяння ўніверсітэтаў у сучасным свеце, пытанні дзейснага ўплыву ўніверсітэта на вытворчую адукацыйную і іншыя сферы функцыянавання рэгіёнаў і краіны.

Заўтра, 15 сакавіка, у рамках канферэнцыі плануецца правядзенне трэнінгу «Сучасны выкладчык універсітэта: ад патрабаванняў да рэальнасці», майстар-класа па вырабе творчых работ у стылі скрап-букінг. Будуць прэзентаваны адукацыйныя прадукты выкладчыкаў і студэнтаў педагагічнага факультэта. Удзельнікаў канферэнцыі запросяць на круглы стол, падчас якога будуць разгледжаны пытанні інавацыі ў педагагічнай адукацыі ў рамках рэалізацыі праекта «Універсітэт 3.0». Акрамя таго, на базе Сярэдняй школы № 39 г. Гродна адбудзецца міжнародны навукова-практычны семінар «Прафесійнае развіццё педагога», які правядзе дырэктар Маскоўскага міжнароднага інстытута прафесійнага развіцця педагога, навуковы кіраўнік Міжнароднага школьна-універсітэцкага кластара «Прафесійнае развіццё педагога», кандыдат педагагічных навук , прафесар Вольга Каламіец.